Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўшчэ́млівацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Ушчаміцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

паўшчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Ушчаміць усіх, многіх або ўсё, многае.

паўяда́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Уесціся — пра ўсё, многае.

Фарба паўядалася ў рукі.

Аборы паўядаліся ў ногі.

поўна... (а таксама паўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) поўнасцю, напр., поўнаўладны;

2) які мае паўнату чаго-н., напр., поўнагабарытны.