падвярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).
Нага падвярнулася.
2. перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).
Падвярнуўся знаёмы.
Падвярнуўся зручны момант.
|| незак. падваро́чвацца, -аецца (да 1 знач.).
падвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнены; зак., што.
1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.
П. ямчэй падушку пад галаву.
2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.
П. нагу.
3. Падварушыць, крыху павярнуць.
П. сена.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.
Падвярнула (безас.) пад грудзі.
|| незак. падваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
падвясло́ўваць гл. падвеславаць.
падвячо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).
1. Яда паміж абедам і вячэрай; полудзень.
Пайсці на п.
2. Ежа для спажывання ў гэты час.
З’есці п.
|| прым. падвячо́ркавы, -ая, -ае.
падвячо́ркаваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Лёгка перакусваць паміж абедам і вячэрай.
|| зак. пападвячо́ркаваць, -аю, -аеш, -ае.
падгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што).
Падвучыць зрабіць што-н., падбухторыць на што-н.
Яго падгаварылі на гэты ўчынак.
|| незак. падгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае і падгава́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падгаво́р, -у, м., падгаво́рванне, -я, н. і падгава́рванне, -я, н.
падгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго-што.
Даць падрасці каму-, чаму-н.
П. дзяцей.
П. дрэвы ў садзе.
|| незак. падгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
падга́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).
Нарабіць чаго-н. кепскага, гадкага каму-н., нашкодзіць.
П. суседу.
|| незак. падга́джваць, -аю, -аеш, -ае.
падгаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -го́іцца; зак.
Крыху загаіцца.
Рана падгаілася.
|| незак. падго́йвацца, -аецца.
падгаі́ць, -гаю́, -го́іш, -го́іць; -го́ены; зак.
Крыху загаіць.
П. раненую руку.
|| незак. падго́йваць, -аю, -аеш, -ае.