Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

балахо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама наогул шырокая бясформенная вопратка.

Ішоў незнаёмы ў доўгім балахоне.

|| прым. балахо́нны, -ая, -ае.

балаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Нізкае, балоцістае месца.

балаці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся і балатава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. і незак.

Вылучыць (вылучаць) сваю кандыдатуру на выбарах.

Б. ў дэпутаты.

балаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і балатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Выбраць (выбіраць) каго-н. галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў або ставіць што-н. на галасаванне.

Б. прапанову.

|| наз. балаці́раванне, -я, н. і балатава́нне, -я, н.

|| прым. балаціро́вачны, -ая, -ае.

Б. бюлетэнь.

балацяві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Нізкае забалочанае месца.

Лясная б.

балбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; незак. (разм.).

1. што і без дап. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі.

Б. лягчэй, чым рабіць.

2. перан. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць.

|| аднакр. балбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -ня́це, -ну́ць; -ні́.

|| наз. балбата́нне, -я, н.

балбатлі́вы, -ая, -ае (разм.).

Празмерна гаваркі, а таксама які не ўмее захоўваць тайну.

Б. паляўнічы.

|| наз. балбатлі́васць, -і, ж.

Б. — старасці сястра (прыказка).

балбату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек, які занадта многа гаворыць, пустаслоў.

Абяцанні балбатуна.

|| ж. балбату́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

балва́н, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фігура чалавека, вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу.

Снегавы б.

2. Дурань, невук (разм., зневаж.).

балва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Загатоўка для далейшай апрацоўкі.

|| прым. балва́начны, -ая, -ае.