Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пакітава́ць гл. кітаваць.

паклада́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Тое, што і кастрат.

паклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

Тое, што і кастрыраваць.

|| зак. вы́пакладаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. паклада́нне, -я, н.

пакла́ды, -аў, адз. пакла́д, -у, М -дзе, м. (спец.).

Тое, што і залежы (у 1 знач.).

П. калійнай солі.

пакла́жа, -ы, ж.

Пакладзеныя для перавозкі рэчы, груз, багаж.

Воз з паклажай.

паклані́цца гл. кланяцца.

пакланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму (высок.).

Адносіцца да каго-, чаго-н. з глыбокай пашанай, павагай.

П. таленту пісьменніка.

|| наз. паклане́нне, -я, н.

паклапата́ць гл. клапатаць.

паклапаці́цца гл. клапаціцца.

пакла́сці гл. класці.