Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўцаны́.

У выразе: за паўцаны (разм.) — за палавінную цану.

Прадаць за п.

паўце́мра, -ы, ж.

Амаль поўная адсутнасць святла, асвятлення.

У будынку панавала п.

паўце́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Слабы празрысты цень.

паўцёмны, -ая, -ае.

Слаба асветлены.

Паўцёмны пакой.

паўціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Уцерці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

паўціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Уціснуць усё, многае.

П. сена на вазах вяроўкамі.

паўця́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Уцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

Паўцягвала (безас.) жываты.

паўцяка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Уцячы — пра ўсіх, многіх.

Палонныя паўцякалі з лагера.

паўша́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Палавіна шара, а таксама прадмет такой формы.

Левае п. галаўнога мозга.

2. Адна з палавін зямнога шара ці нябеснай сферы.

Паўднёвае п.

паўшчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Пажурыць, падакараць каго-н. з выхаваўчай мэтай.

Панас паўшчуваў сына за паводзіны ў школе.