Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Штурхаючы, падштурхваючы, прымушаць ісці або перамяшчаць у якім-н. напрамку.

П. каго-н. у плечы.

П. тачку.

2. перан., каго і кім. Абыходзіцца з кім-н. зняважліва, распараджацца кім-н.

Усякі тут будзе п. мяне.

папіха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-н. справу.

2. Тое, што і папіхіч.

папі́хіч, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца.

папі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; -пі́; зак., што і чаго.

Тое, што і выпіць.

П. малака.

па́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Вокладка з кардону, скуры і пад. для папер.

П. для спраў.

|| памянш. па́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. па́пачны, -ая, -ае.

паплаве́ц гл. поплаў.

паплаво́к¹, -лаўка́, мн. -лаўкі́, -лаўко́ў, м.

1. Лёгкі плаваючы прадмет, які прымацоўваецца да лёскі, да сеткі або трымаецца на якары.

П. вудачкі.

П. невада.

2. Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для надання плывучасці чаму-н. (від лодкі, прагумаваны мех, надзьмуты ветрам і пад.).

Мост на паплаўках.

|| прым. паплаво́чны, -ая, -ае і паплаўко́вы, -ая, -ае.

паплаво́к² гл. поплаў.

паплаўны́ гл. поплаў.

папле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; зак.

Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем.