Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паняты́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. (афіц.).

Асоба, якая запрашаецца органамі ўлады ў якасці сведкі пры вобыску, вопісе маёмасці і пад.

Запрасіць панятых.

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

паня́ць, пайму́, по́ймеш, по́йме, зак., каго-што.

У выразе: паняць моду (разм.) — панадзіцца, прывыкнуць да чаго-н. (непажаданага).

Паняў моду гуляць у карты.