Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пало́мнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Ажыццяўляць паломніцтва да святых мясцін.

пало́н, -у, м.

Няволя, у якой знаходзіцца чалавек, захоплены ворагам у час вайны.

Трапіць у п.

У палоне старых уяўленняў (перан.).

пало́нік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і апалонік¹.

пало́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і апалонік².

пало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Незамерзлае або ўжо расталае месца на ледзяной паверхні ракі, возера.

Конь праваліўся ў палонку.

2. Адтуліна, прасечаная ў лёдзе ракі, возера і пад.

Лавіць рыбу ў палонцы.

пало́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і палонны.

|| ж. пало́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пало́нніцкі, -ая, -ае.

пало́нны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў палоне.

П. салдат.

Узяць многа палонных (наз.).

пало́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца, зак.

Лопнуць (пра многія прадметы).

Шклянкі палопаліся.

пало́са, -ы, мн. -ы, -ло́с, ж.

Тое, што і паласа (у 1—3 знач.).

|| памянш. пало́ска, -і, ДМ -л6сцы, мн. -і, -сак.

пало́ска гл. паласа і палоса.