Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ачысціць усё, многае.

П. насенне.

пабагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць багацейшым.

Пабагацею і спраўлю новы гарнітур.

пабадзя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

1. Пацягацца; павандраваць.

П. па свеце.

2. Пахадзіць, паблукаць без пэўнай мэты.

П. па базары.

пабажы́цца гл. бажыцца.

пабаранава́ць гл. баранаваць.

пабарваве́ць і пабарво́вець гл. барвавець.

пабарвяне́ць гл. барвянець.

пабаро́цца, -бару́ся, -бо́рашся, -бо́рацца; -бары́ся; зак., з кім.

Аказваць супраціўленне каму-н. у барацьбе на працягу якога-н. часу.

пабаро́ць, -бару́, -бо́раш, -бо́ра; -бары́; зак., каго (што).

Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе.

П. вядомага барца.

пабатальённы, -ая, -ае.

Пра ваенны строй: які раздзяліўся на батальёны, батальёнамі.

Пабатальённае пастраенне.