Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

галёкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Моцна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе.

|| наз. галёканне, -я, н.

галёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Частка нагі ад калена да ступні.

|| прым. галёначны, -ая, -ае.

галёнкаступнёвы, -ая, -ае.

У выразе: галёнкаступнёвы сустаў — сустаў, які злучае косці галёнкі і ступні.

галёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, -ая, -ае.

галёш і гало́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нізкі гумавы абутак, які адзяваецца на іншы абутак для засцярогі яго ад вады, гразі.

|| прым. галёшны, -ая, -ае і гало́шны, -ая, -ае.

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

галіна́, -ы́, мн. галіны́, -лі́н, ж.

Асобная вобласць навукі, дзейнасці, творчасці.

Важнейшыя галіны народнай гаспадаркі.

|| прым. галіно́вы, -ая, -ае.

галіна́сты, -ая, -ае.

3 вялікімі галінамі; разгалісты.

Г. дуб.

|| наз. галіна́стасць, -і, ж.

галі́ністы, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю галін, адросткаў.

Г. саджанец.

|| наз. галі́ністасць, -і, ж.

галі́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.

Пускаць адросткі, абрастаць галінамі.

Яблынька галініцца.

|| наз. галіне́нне, -я, н.