Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пакара́нне, я, мн. -і, -яў, н.

Мера ўздзеяння за зробленае злачынства, правіннасць, кара.

Заслужанае п.

пакараце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Стаць карацейшым.

Сукенка пакарацела.

З надыходам зімы дні пакарацелі.

|| наз. пакарачэ́нне, -я, н.

пакараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак., што.

Зрабіць карацейшым.

П. паліто.

|| наз. пакарачэ́нне, -я, н.

пакара́цца гл. пакарыцца.

пакара́ць¹ гл. караць.

пакара́ць² гл. пакарыць.

пакармі́цца гл. карміцца.

пакармі́ць гл. карміць.

пакарыста́цца гл. карыстацца.

пакары́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто пакарыў або пакарае каго-, што-н.

Пакарыцелі вяршыні.

Чалавек — п. космасу.

|| ж. пакары́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.