Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засыпа́ць гл. заспаць.

засыха́ць гл. засохнуць.

засява́ць гл. засеяць.

засяда́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прадстаўнік насельніцтва, выбраны для ўдзелу ў разглядзе грамадскіх і крымінальных спраў у судзе.

Народны з.

|| прым. засяда́цельскі, -ая, -ае.

засяда́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Удзельнічаць у пасяджэнні камісіі, камітэта і пад.

засяда́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Грузнуць у чым-н. вязкім.

засядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Прымацаваць сядло на спіну каню.

З. стаенніка.

засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

засяро́джаны, -ая, -ае.

Сканцэнтраваны ў думках на чым-н. адным.

Засяроджаная ўвага.

Глядзець засяроджана (прысл.).

|| наз. засяро́джанасць, -і, ж.

засяро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Сканцэнтраваць думкі, увагу на чым-н. адным.

З. думкі.

З. увагу на чым-н.

|| незак. засяро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. засяро́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. засяро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. засяро́джанне, -я, н.