засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)