пазіты́ўны, -ая, -ае.
1. гл. пазітыў.
2. Заснаваны на фактах, вопыце (кніжн.).
Пазітыўная праграма.
3. Выражаны ў станоўчай форме; проціл. негатыўны (кніжн.).
П. бок справы.
|| наз. пазіты́ўнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
пазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).
Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.
Галосныя ў моцнай пазіцыі.
2. Месца размяшчэння войск для баявых дзеянняў.
Артылерыйская, мінамётная п.
Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).
3. мн. Раён ваенных дзеянняў.
Адправіцца на пазіцыі.
4. перан. Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).
Заняць пазіцыю чакання.
З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.
Палітыка з пазіцыі сілы.
5. Пастава цела, поза.
Пазіцыі класічнага танца.
Стартавая п. спрынтара.
|| прым. пазіцы́йны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).
пазла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зіць; -зім, -зіце, -зяць; зак.
1. Злезці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
Хлопцы пазлазілі з веласіпедаў.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць з паверхні чаго-н.
Ад сонца пазлазіла скура з цела.
пазле́пліваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.
Зляпіцца — пра ўсё, многае.
Лісты кнігі пазлепліваліся.
пазле́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Зляпіць, склеіць усё, многае.
П. лісты клеем.
пазліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае.
П. малако ў бітон.
2. Зліць адкуль-н. усё, многае.
П. ваду з радыятараў.
3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае.
П. атрады ў брыгаду.
пазлуча́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.
1. Злучыць, змацаваць усё, многае.
П. правады.
2. Устанавіць сувязь паміж усім, многім.
П. берагі мастамі.
пазлуча́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.
Злучыць для палавога акта ўсіх, многіх (пра жывёлу).
пазлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.
Зляцецца разам — пра ўсіх, многіх.
Птушкі пазляталіся на раллю.
Пазляталіся людзі на паратунак (перан.).
пазлята́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. Зляцець адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
Куры пазляталі з седала.
2. Паляцець, вылецець куды-н. — пра ўсіх, многіх.
Шпакоў не відаць, некуды пазляталі.
3. Зваліцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае (разм.).
Шапкі пазляталі з коннікаў.