Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паслушэ́нства, -а, н.

Беспярэчнае падпарадкаванне каму-н.; пакорнасць.

Трымаць дзяцей у паслушэнстве.

пасля́.

1. прысл. Праз некаторы час, потым.

Гэта можна зрабіць п.

2. прыназ. з Р. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.

Сустрэнемся п. работы.

П.

Новага года.

Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.

Спадчына п. бацькоў.

Пасля таго як (злуч. падпарадкавальны) — ужыв. ў даданых сказах часу.

Пасля таго як дзеці пад’елі, выхавальніцы павялі іх у батанічны сад.

пасля..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр.: пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.

паслявае́нны, -ая, -ае.

Які адбываецца, існуе пасля вайны.

П. перыяд.

паслядо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які прытрымліваецца якога-н. вучэння і кіруецца ім у сваёй дзейнасці.

П.

Скарыны.

|| ж. паслядо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

паслядо́ўны, -ая, -ае.

1. Які бесперапынна ідзе адзін за адным.

Паслядоўныя этапы работы.

2. Лагічна абгрунтаваны, які заканамерна вынікае з чаго-н.

П. вывад.

П. ход думак.

Разважаць паслядоўна (прысл.).

|| наз. паслядо́ўнасць, -і, ж.

пасляза́ўтра, прысл.

На наступны дзень пасля заўтрашняга.

Паедзем п.

|| прым. пасляза́ўтрашні, -яя, -яе.

паслясло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Заключная заўвага або заключны артыкул да твора.

па́сма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

П. лёну, канапель.

2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да аднаго або зліплых.

пасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. што. Прыгатаваць смажаннем.

2. каго-што. Сасмажыць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. што і без дап. Смажыць некаторы час.