Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паку́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Курыць, не спяшаючыся, час ад часу, пакрыху.

П. на прызбе.

пакуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; зак.

1. Правесці некаторы час, курачы.

2. што. Скурыць усё, многае.

П. усе папяросы.

пакуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Укусіць у многіх месцах ці некалькі разоў.

2. Скусаць.

Хлопчыка пакусалі пчолы.

паку́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Кусаць мала, калі-нікалі.

Нервова п. цыгарэту.

паку́та, ДМу́це, мн. -ы, -ку́т, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука.

Вочы, поўныя пакуты.

Душэўныя пакуты.

паку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; незак.

1. Цярпець пакуты.

П. ад зубнога болю.

2. Пераносіць якія-н. нягоды, цяжкасці.

П. ад беззямелля.

паку́тлівы, -ая, -ае.

1. Які прычыняе пакуты, мукі.

П. кашаль.

Пакутлівае пытанне.

2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай.

П. твар.

Пакутлівыя слёзы.

|| наз. паку́тлівасць, -і, ж.

паку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты.

Пакутнікі канцлагераў.

|| ж. паку́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. паку́тніцкі, -ая, -ае.

паку́тны, -ая, -ае.

1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.).

П. боль.

2. Які пераносіць, церпіць пакуты.

П. чалавек.