Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падво́дны² гл. падвода.

падво́з гл. падвезці¹.

падво́зіць гл. падвезці¹.

падво́зка гл. падвезці¹.

падво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

1. Павялічыць, узмацніць удвая.

П. вытворчасць мяса.

П. намаганні.

2. Зрабіць што-н. двайным.

П. дратву.

|| незак. падво́йваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падво́йванне, -я, н.

|| наз. падвае́нне, -я, н.

падво́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двайны.

Падвойнае дно.

Падвойныя вокны.

падво́рлік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных, род арла.

падво́стрываць гл. падвастрыць.

падву́снікі, -аў.

Валасы па вуглах губ, якія робяць вусы большымі і пышнымі.

падвучы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак. (разм.).

Павучыцца крыху, дадаткова.

Табе трэба яшчэ п.

|| незак. падву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.