Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазеляне́ць гл. зелянець.

пазёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн., неадабр.).

Чалавек, які прымае позу (у 2 знач.), стараецца стварыць уражанне сваімі паводзінамі, знешнасцю.

|| ж. пазёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. пазёрскі, -ая, -ае.

пазёрства, -а, н. (кніжн., неадабр.).

Паводзіны пазёра.

пазжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ты; зак., што.

Зжаць усё, многае.

П. усё збожжа.

пазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прымаць якую-н. позу, служачы натурай для фатографа або мастака.

2. Паводзіць сябе як пазёр, фальшыва (кніжн., неадабр.).

|| наз. пазі́раванне, -я, н.

пазіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Накіроўваць позірк куды-н., на каго-, што-н., глядзець.

Задуменна п. удалеч.

2. Выглядваць з-за чаго-н., адкуль-н.

П. з-за вугла.

3. Час ад часу глядзець на каго-, што-н., куды-н.

Часта п. на гадзіннік.

пазітро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Элементарная часціца з дадатным зарадам, з масай, роўнай масе электрона.

|| прым. пазітро́нны, -ая, -ае.

пазітыві́зм, -у, м.

Кірунак у філасофіі, які сцвярджае адзінай крыніцай сапраўдных ведаў спецыяльныя навукі ці іх сукупнасць і адмаўляе філасофію як асобную галіну ведаў.

|| прым. пазітыві́сцкі, -ая, -ае.

пазітыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік пазітывізму.

пазіты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Здымак з негатыва, што дае адлюстраванне, светлыя і цёмныя часткі або колеры якога адпавядаюць іх размеркаванню ў рэчаіснасці.

|| прым. пазіты́ўны, -ая, -ае.