Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак.

1. каго-што. Здаць, перадаць куды-н., каму-н. усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. кнігі ў бібліятэку.

2. што. Здаць у часовае карыстанне ўсё, многае.

П. кватэры кватарантам.

3. што. Раздаць усе карты ў гульні.

4. што. Здаць іспыты.

П. экзамены.

паздараве́лы, -ая, -ае.

Які стаў здаравейшым.

Паздаравелае дзіця.

паздараве́ць гл. здаравець.

паздаро́віцца, -іцца; безас.; зак.

У выразе: не паздаровіцца каму (разм.) — будзе дрэнна каму-н. за што-н., з-за чаго-н.

За невыкананне работы нам не паздаровіцца.

паздаро́ўкацца гл. здароўкацца.

паздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Садраць што-н. у многіх месцах, садраць усё, многае.

П. фарбу з шыбаў.

П. рукі аб маліннік.

2. Рэзкім рухам зняць усё, многае (разм.).

П. боты з ног.

паздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сфатаграфаваць, адлюстраваць на фота- і кінаплёнцы ўсіх, многіх або ўсё, многае.

2. што. Стварыць (кінафільмы).

паздыха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх (пра жывёлу).

Парасяты паздыхалі.

ПАЗЕЛЯНЦЬ гл. зеляніць.

пазеляне́лы, -ая, -ае.

1. Пакрыты зялёнай цвіллю, раскаю, мохам і пад.

Пазелянелая страха.

2. Пра колер твару: бледны, зямлістага адцення.