Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазво́зіць, -зво́жу, -зво́зіш, -зво́зіць; -зво́жаны; зак.

1. што. Звезці ў адно месца ўсё, многае.

П. жыта ў зернясховішча.

2. каго-што. Забраўшы, адвезці куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. каменне з палёў.

3. каго-што. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. дзяцей на санках.

4. каго-што. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. чужыя кнігі.

пазвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Звязаць, змацаваць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. каго-што. Перавязаць, звязаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рукі бандытам.

пазганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. каго (што). Сагнаць, прагнаць адкуль-н. усіх, многіх.

П. кароў з пасеваў.

2. што. Сагнаць з паверхні ўсё, многае.

Завея пазганяла снег з дарог.

3. каго-што. Сагнаць, прымусіць сысціся ў адно месца ўсіх, многіх.

П. коней у табун.

пазгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Сагнуцца — пра ўсіх, многіх.

Людзі пазгіналіся ад сустрэчнага ветру.

пазгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сагнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. галіны.

Гора не пазгінала людзей (перан.).

пазгла́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Згладзіць, зрабіць гладкім усё, многае.

П. няроўнасці.

пазго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Згарнуць усё, многае.

П. хусткі.

2. Зрабіць скручваннем многа чаго-н. (разм.).

П. папяросы.

3. Згортваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае.

П. збожжа ў кучу.

пазграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. сена ў кучкі.

2. Грабучы, скінуць адкуль-н. усё, многае.

П. снег з дахаў.

пазгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Згрызці ўсё, многае.

Бабры пазгрызалі асіны.

паздава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца; зак.

Здацца — пра ўсіх, многіх.

П. ў палон.