Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паралелепі́пед, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: прызма, асновай якой з’яўляецца паралелаграм.

паралелі́зм, -у, м.

1. Роўная на ўсім працягу адлегласць адна ад адной ліній і плоскасцей.

П. ліній.

2. Нязменныя суадносіны дзвюх з’яў, двух дзеянняў, якія паўтараюцца, дубліруюцца.

П. у рабоце.

парале́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. У матэматыцы: прамая, якая не перасякае другую прамую, што ляжыць з ёй у адной плоскасці.

Правесці п.

2. перан. Параўнанне, а таксама з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (кніжн.).

Правесці п. паміж чым-н. Канкрэтнасць гістарычных паралелей.

3. Уяўная лінія перасячэння зямной паверхні плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.

Паралелі і мерыдыяны на геаграфічнай карце.

парале́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца паралеллю (у 1 знач.).

Паралельныя лініі.

2. перан. Такі ж, падобны, які адбываецца адначасова і побач з чым-н.

Паралельныя з’явы.

|| наз. парале́льнасць, -і, ж.

паралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Давесці (даводзіць) да стану паралічу.

У яго паралізавала руку.

2. перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці або магчымасці дзейнічаць.

Страх паралізаваў сілы.

Разбурэнні паралізавалі дзейнасць чыгункі.

паралі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хворы на параліч.

|| ж. параліты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. параліты́чны, -ая, -ае.

пара́ліч, -у, м.

Хвароба, якая пашкоджвае нервовую сістэму і пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў.

П. ног.

Разбіты паралічам.

|| прым. пара́лічны, -ая, -ае.

парало́н, -у, м.

Лёгкі эластычны сінтэтычны матэрыял.

Паліто на паралоне.

|| прым. парало́навы, -ая, -ае.

пара́люш, -у, м. (разм.).

Тое, што і параліч.

|| прым. пара́люшны, -ая, -ае.

пара́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Велічыня, што характарызуе якую-н. асноўную ўласцівасць устройства, сістэмы, машыны або з’явы, працэсу.

Параметры лазернай устаноўкі.