Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

палі́ць², -лію́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак.

1. Пачаць ліць¹.

Паліў буйны дождж.

2. каго-што. Намачыць, арасіць.

П. грады.

П. сябе вадой.

|| незак. паліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| звар. палі́цца, -лію́ся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лію́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся (да 2 знач.); незак. паліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паліва́нне, -я, н. (да 2 знач.), палі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).

Паліўка вуліц.

|| прым. палі́вачны, -ая, -ае (спец.) і паліва́льны, -ая, -ае (спец.).

Палівачныя машыны.

Палівальная ўстаноўка.

паліцэ́йскі гл. паліцыя.

палічы́цца гл. лічыцца.

палічы́ць гл. лічыць.

палішыне́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Камічны персанаж французскага народнага лялечнага тэатра.

Сакрэт палішынеля (сакрэт, які ўсім вядомы, уяўная тайна; жарт.).

паліяты́ў, -ты́ву, м. (кніжн.).

Лякарства або наогул сродак, які дае толькі часовую палёгку; паўмера.

|| прым. паліяты́ўны, -ая, -ае.

па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

Ісці, абапіраючыся на палку.

Сукаватая п.

Лыжныя палкі.

Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).

З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. па́лачны, -ая, -ае.

Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

палкаво́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м. (высок.).

Военачальнік, ваенны правадыр.

Славуты п.

|| прым. палкаво́дчы, -ая, -ае.

П. геній.

палкавы́ гл. полк.

па́лкі, -ая, -ае.

1. Прасякнуты моцным пачуццём.

П. парыў.

Палкая прамова.

2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

П. агітатар.

П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.

3. Вельмі страсны, гарачы.

П. позірк.

|| наз. па́лкасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).