Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

павыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў на пашу.

П. з хаты.

павыго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выгарнуць усё, многае.

П. вуголле з печы.

павыграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выграбці ўсё, многае.

П. попел з топак.

павыгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выгрузіць усё, многае.

П. багаж з вагонаў.

павыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак., каго-што.

Выдаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. атэстаты.

П. дачок замуж.

П. саўдзельнікаў.

павыдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Выдаткаваць усё, многае.

павыдзёўбваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выдзеўбці ўсё, многае.

П. дзіркі.

павыдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выдраць, вырваць усё, многае.

П. цвікі са сцен.

павыду́мваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Тое, што і павыдумляць.

павыду́мліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Тое, што і павыдумляць.