пазакрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Закрэсліць усё, многае.
П. неадпаведныя словы.
пазакупо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Закупорыць усё, многае.
П. бутэлькі.
пазала́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак.
1. Залезці, забрацца на што-н. — пра ўсіх, многіх.
Хлопчыкі пазалазілі на дрэвы.
2. Забрацца, пранікнуць куды-н. употай — пра ўсіх, многіх.
П. у чужыя агароды.
пазалаці́ць гл. залаціць.
пазале́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Заляпіць, заклеіць чым-н. усё, многае; наклейваючы што-н., укрыць усю паверхню.
П. дзіркі глінай.
П. сцены афішамі.
2. каго-што. Заляпіць, пакрыць сабой усё, многае або ўсіх, многіх.
Снег пазалепліваў прахожых.
пазале́тась, прысл.
Два гады назад.
Гэта было п.
|| прым. пазале́ташні, -яя, -яе.
Пазалеташняя вясна.
пазале́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Залячыць, загаіць усё, многае.
П. раны.
пазаліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Заліць, затапіць усё, многае.
Паводка пазалівала паплавы.
2. Абліць, запэцкаць якой-н. вадкасцю ўсё, многае або ў многіх месцах.
П. абрус віном.
3. Затушыць вадой усё, многае.
П. вогнішчы.
4. Пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае.
П. дарогі гудронам.
пазало́та, -ы, ДМ -ло́це, ж.
Тонкі слой золата на паверхні чаго-н.
Гадзіннік з пазалотай.
|| прым. пазало́тны, -ая, -ае.
пазалята́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.
1. Заляцець, апынуцца дзе-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Птушкі пазаляталі далёка.
2. Уляцець куды-н. — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.
Галубы пазаляталі ў двор.