Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазаво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго (што). Завесці куды-н. усіх, многіх.

П. дзяцей у школу.

2. каго-што. Абзавесціся кім-, чым-н., увесці што-н. — пра ўсіх, многіх.

Многія гаспадары пазаводзілі пчол.

3. што. Прывесці ў рух якія-н. механізмы.

Пазаводзілі маторы.

пазаво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак., каго-што.

Завесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у лагер.

П. тавар у магазіны.

пазаву́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Завучыць усё, многае.

П. формулы.

па́завы гл. паз.

пазавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Завязаць усё, многае.

П. мяхі з бульбай.

пазаганя́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Загнаць куды-н. усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. жывёлу ў хлявы.

П. цвікі ў сцяну.

пазаганя́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што) (разм.).

Заганяць, замарыць усіх, многіх.

Пазаганялі коней за дзень.

пазагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Загарадзіць усё, многае.

П. сады тынам.

пазагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуць усё, многае.

П. цвікі.

пазаго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. вуголле ў пячурку.

2. каго-што. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае ці пакрыць чым-н. сыпкім усё, многае.

П. пакункі.

П. бульбу прыскам.

3. што. Закрыць усё, многае.

П. кнігі.