Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пажы́ткі, -аў, адз. пажы́так, -тку, м., таксама зб.

Дробны скарб, хатнія рэчы.

пажыццёвы, -ая, -ае.

Да канца жыцця.

Пажыццёвая пенсія.

|| наз. пажыццёвасць, -і, ж.

пажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; пажы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пражыць нейкі час.

Пажывём — пабачым (прымаўка). П. у горадзе.

пажэ́рці, -жару́, -жарэ́ш, -жарэ́; -жаро́м, -жараце́, -жару́ць; пажо́р, -жэ́рла; -жары́; -жо́рты; зак.

Тое, што і пажраць.

|| незак. пажыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

паз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вузкая шчыліна або выемка, у якую ўстаўляюць выступ другога прадмета пры замацаванні.

2. Вузкая доўгая шчыліна паміж бярвёнамі, брусамі, якая звычайна запаўняецца мохам.

|| прым. па́завы, -ая, -ае.

пазабаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго.

Павесяліць, пацешыць.

П. дзяцей.

|| звар. пазабаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

пазабіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

1. Забіцца, разбіцца насмерць — пра ўсіх, многіх.

2. Схавацца куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Дзеці пазабіваліся на печ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае.

Трубы пазабіваліся пяском.

пазабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Забіць, знішчыць усіх, многіх.

П. ваўкоў.

2. што. Забіць, увагнаць куды-н. усё, многае.

П. цвікі.

3. што. Прыбіўшы ці прымацаваўшы што-н., закрыць наглуха ўсё, многае.

П. вокны.

4. што. Захламіць, засыпаць усё, многае.

Пазабівала (безас.) дарогі снегам.

пазабінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Забінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раненых.

П. ногі.

пазабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Забраць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы.

П. дзяцей з дзіцячага сада.

2. Забраць сілай усё, многае або арыштаваць ці прызваць усіх, многіх.

Рабаўнікі пазабіралі дабро.

Хлопцаў пазабіралі ў армію.