Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пажо́ўкнуць гл. жоўкнуць.

пажра́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны; зак. (разм.).

1. чаго і без дап. З’есці многае ў якой-н. колькасці, прыняць ежу.

2. каго-што. Прагна з’есці ўсё (звычайна пра жывёл).

Саранча пажрала пасевы.

|| незак. пажыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

П. вачамі каго-, што-н. (перан.: прагна, не адрываючыся глядзець на каго-, што-н.).

пажу́хлы, -ая, -ае.

Які стаў жухлым.

Пажухлая трава.

пажу́хнуць гл. жухнуць.

пажы́ва, -ы, ж.

Тое, чым жывіцца арганізм; спажыва.

П. для раслін, рыб.

Духоўная п. (перан.).

пажыві́цца, -ыўлю́ся, -ы́вішся, -ы́віцца; зак. (разм.).

1. Знайсці для сябе якую-н. ежу, пажыву.

Няма дзе курам п.

2. чым. Узяць для сябе што-н. чужое, атрымаць якую-н. карысць з чужога.

П. чужым дабром.

пажылы́, -а́я, -о́е.

Які пачынае старэць, немалады.

П. мужчына.

П. ўзрост.

пажына́ць гл. пажаць.

пажыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. гл. пажраць і пажэрці.

2. перан. Знішчаць цалкам што-н.

Полымя пажырае хаты.

пажы́так, -тку, м.

1. гл. пажыткі.

2. Здабыча, пажыва.

Мышы — самы лепшы п. для кошкі.

П. для роздуму (перан.).