Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

патыха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. Слаба дзьмуць, веяць (пра вецер).

Ад ракі патыхала (безас.) халадком.

2. чым. Моцна вылучаць які-н. пах.

Сасна патыхае жывіцай.

патэлефанава́ць гл. тэлефанаваць.

патэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Мелкая металічная пасудзіна з загнутымі краямі для смажання; скаварада.

патэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, у якім засведчана права вынаходніка на вынаходніцтва.

Атрымаць п. на што-н.

2. Пасведчанне на права займацца гандлем, промыслам і пад. (уст.).

|| прым. патэ́нтавы, -ая, -ае і патэ́нтны, -ая, -ае.

патэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Выдаць (выдаваць) патэнт (у 1 знач.) на што-н.

П. вынаходніцтва.

|| зак. таксама запатэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

патэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Магчымасць, тое, што існуе ў скрытым выглядзе і можа праявіцца пры пэўных умовах.

патэнцыя́л, -у, м.

1. Фізічная велічыня, што характарызуе сілавое поле ў дадзеным пункце (спец.).

2. перан. Ступень магутнасці ў якіх-н. адносінах, сукупнасць сродкаў, неабходных для чаго-н. (кніжн.).

Ваенны п. (рэсурсы для вядзення вайны). Эканамічны п. краіны.

патэнцыя́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які існуе ў патэнцыі; магчымы.

Патэнцыяльная энергія.

Патэнцыяльныя сілы.

патэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Наяўнасць патэтычнага тону, патэтычнага элемента ў чым-н.

Сказаць што-н. з патэтыкай.

патэты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Поўны пафасу, усхваляваны, страсны.

П. стыль.

Патэтычная прамова.

|| наз. патэты́чнасць, -і, ж.