Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазашта́тны, -ая, -ае.

Які не знаходзіцца ў штаце; прызначаны для работнікаў, што не знаходзяцца ў штаце.

П. карэспандэнт.

Пазаштатная пасада.

пазашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зашчаміць усё, многае.

П. пальцы.

пазашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

П. дзверы.

пазашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зашыць усё, многае.

П. дзіркі.

2. Забіць дошкамі ўсё, многае.

П. франтоны.

пазба́віцца, -а́ўлюся, -а́вішся, -а́віцца; зак.

1. каго-чаго і ад каго-чаго. Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

П. недахопаў.

2. чаго. Страціць што-н., застацца без чаго-н.

П. самастойнасці.

|| незак. пазбаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. пазбаўле́нне, -я, н.

пазба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-чаго. Адняць што-н., пакінуць без чаго-н.

П. маёмасці.

П. волі.

2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць, даць магчымасць пазбегнуць чаго-н.

П. ад клопатаў.

|| незак. пазбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пазбаўле́нне, -я, н.

пазбаўле́нне, -я, н. Гл. пазбавіцца, пазбавіць.

Пазбаўленне правоў (афіц.) — адняцце палітычных і грамадзянскіх правоў на пэўны тэрмін як мера пакарання за ўчыненыя злачынствы.

пазбе́гнуць, -ну, -неш, -не; -бе́гнуў іе́г, -гла; -ні; зак., чаго.

Збавіцца, выратавацца ад чаго-н.

П. гібелі.

|| незак. пазбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пазбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

П. яблыкі.

2. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. людзей з ног.

П. качак.

3. каго-што. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

П. прыцэлы ў кулямётаў.

П. людзей з курсу.

4. каго. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

5. што. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

П. капыты.

П. калені.

6. што. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

П. скрынкі цвікамі.

пазбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх.

Да вагона пазбіраліся людзі.