Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гала́ктыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

Вялізная зорная сістэма.

Наша г.

Іншыя галактыкі.

|| прым. галакты́чны, -ая, -ае.

Галактычныя туманнасці.

галалёд, -у, М -дзе, м.

Тое, што і галалёдзіца.

|| прым. галалёдны, -ая, -ае.

галалёдзіца, -ы, ж.

Стан надвор’я, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай, а таксама сама такая паверхня.

гала́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).

|| ж. гала́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. гала́ндскі, -ая, -ае.

гала́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца).

2. Пакаёвая печ, звычайна кафляная.

галано́гі, -ая, -ае.

1. Босы, з голымі нагамі (разм.).

2. Пра жывёл: з нагамі, не пакрытымі поўсцю, пер’ем.

Г. страус.

галантарэ́я, -і, ж., зб.

Агульная гандлёвая назва дробных прадметаў туалету (у 1 знач.) і асабістага ўжытку (гальштукі, стужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прым. галантарэ́йны, -ая, -ае.

Г. аддзел.

гала́нтны, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны, ласкавы.

Г. малады чалавек.

|| наз. гала́нтнасць, -і, ж.

галару́ч, прысл. (разм.).

Без рукавіц, з голымі рукамі.

га́лас, -у, м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.