Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

па́дчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і падчарыца.

па́дчарыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Няродная дачка мужа ці жонкі.

падча́с, прысл. і прыназ.

1. Часам, у асобныя прамежкі часу.

Яму п. бывае сумна.

2. прыназ. з Р. Выражае часавыя адносіны: ужыв. пры ўказанні на з’яву, падзею, тэрмін, у час якіх адбываецца ці існуе што-н.

П. аварыі загінулі пасажыры.

падчысту́ю, прысл. (разм.).

Поўнасцю, без астатку.

З’елі ўсё п.

падчы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.

1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.

П. у садзе.

2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).

П. памарку.

3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).

П. усе прыпасы.

|| незак. падчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

падчэ́пка гл. падчапіць.

падчэ́пліванне гл. падчапіць.

падчэ́пліваць гл. падчапіць.

падшкі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памочнік шкіпера.

|| прым. падшкі́перскі, -ая, -ае.

падшкля́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Падстаўка з ручкай для шклянкі.

Сярэбраны п.