Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падушы́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -у́шыцца; -у́шымся, -у́шыцеся, -у́шацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць падушаным, памятым.

Ягады ў кошыку падушыліся.

2. Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх (разм.).

Мы там ледзь не падушыліся ад дыму.

падушы́ць¹, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак.

1. каго. Задушыць усіх, многіх.

П. усіх мух.

2. што. Раздушыць, памяць.

П. многа ягад.

3. каго-што. Душыць некаторы час.

падушы́ць², -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

Апырскаць троху духамі.

П. насоўку.

|| звар. падушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца.

падфарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго-што.

Злёгку пафарбаваць.

П. губы.

|| незак. падфарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падфарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак. падфарбо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падфарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і падфарбо́ўванне, -я, н.

падфа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі дапаможны ліхтар каля пярэдняга крыла на аўтамашыне.

падфастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што.

Падшыць рэдкімі шыўкамі.

П. прыпол сукенкі.

|| незак. падфастрыго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

падхалі́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нізкі, подлы ліслівец, які запабягае перад кім-н., каб дамагчыся свайго.

|| ж. падхалі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. падхалі́мскі, -ая, -ае.

падхаліма́ж, -у, м. (разм.).

Паводзіны падхаліма.

падхалі́мнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як падхалім.

|| наз. падхалі́мства, -а, н. і падхалі́мнічанне, -я, н.

падхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. каго-што. Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (злавіць тое, што падае).

П. сумку.

П. саслабелую старую.

Імклівая вада падхапіла човен.

2. каго-што. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.

Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.

3. перан., што. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць, захварэць (разм.).

П. запаленне лёгкіх.

4. перан., што. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм.).

П. чужую ідэю.

5. што. Пачаць падпяваць.

Весела п. песню.

6. перан., што. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.

П. пачын.

|| незак. падхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.