Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пату́хнуць гл. тухнуць¹.

патушы́ць¹ гл. тушыць¹.

патушы́ць² гл. тушыць².

патыднёвы, -ая, -ае.

Які праводзіцца, робіцца па тыднях.

Патыднёвая аплата.

патыка́ны, -ая, -ае.

Вытканы па аснове рознакаляровым утком.

Патыканая коўдра.

патыка́цца гл. паткнуцца.

паты́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Задняя частка чэрапа, галавы.

Ссунуць шапку на патыліцу.

Чухаць патыліцу (таксама перан.: быць заклапочаным чым-н.; разм.).

|| прым. паты́лічны, -ая, -ае.

патынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Атынкаваць усё, многае.

П. усе сцены.

2. і без дап. Тынкаваць некаторы час.

П. з гадзіну.

патырча́ка гл. патарчака.

патысо́н, -а, м.

1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з пляскатым акругленым плодам.

2. мн. -ы, -аў. Плод гэтай расліны.

|| прым. патысо́навы, -ая, -ае.