Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паліту́ра, -ы, ж.

Спіртавы лак, які выкарыстоўваецца для паліроўкі.

|| прым. паліту́рны, -ая, -ае.

палі́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Палітычны дзеяч, асоба, якая займаецца пытаннямі палітыкі; знаўца палітыкі.

Дальнабачны п.

палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

Міжнародная п.

П. мірнага суіснавання.

2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.

Цікавіцца палітыкай.

Бягучая п.

3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).

Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.

|| прым. паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Палітычная актыўнасць мас.

П. дзеяч.

Палітычныя навукі.

П. кругагляд.

палітыка́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (пагард.).

Беспрынцыповы палітычны дзеяч, а таксама наогул спрытны і беспрынцыповы дзялок.

|| прым. палітыка́нскі, -ая, -ае.

палітыка́нстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (пагард.).

Быць палітыканам.

|| наз. палітыка́нства, -а, н.

паліты́чны, -ая, -ае.

1. гл. палітыка.

2. Дзяржаўна-прававы.

Палітычная арганізацыя грамадства.

П. лад.

3. Тактычны і лоўкі, умелы ў абыходжанні, дыпламатычны (разм.).

П. чалавек.

|| наз. паліты́чнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

палітэкано́мія, -і, ж.; гл. эканомія.

|| прым. палітэканамі́чны, -ая, -ае.

палітэ́хнікум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сярэдняя політэхнічная навучальная ўстанова.

палі́ўка гл. паліць².

па́ліўны гл. па́ліва.