Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падва́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго-н., рычаг.

2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары; вагар.

|| прым. падва́жнікавы, -ая, -ае.

падва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; падва́ж; -ва́жаны; зак., што.

Прыпадняць вагаром, падважнікам (у 2 знач.).

П. бервяно.

|| незак. падва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

падваі́ць гл. дваіць.

падва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі.

П. для бульбы.

2. Артыкул на ўсю ніжнюю частку газетнага ліста.

|| прым. падва́льны, -ая, -ае.

падвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго-н.

П. воз пяску пад прызбу.

2. безас., каго-чаго. Прыбавіцца яшчэ, у дадатак да таго, што ёсць (разм.).

Народу падваліла.

За ноч падваліла снегу.

|| незак. падва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

падваро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Тое, што і падваротня (у 2 знач.).

падваро́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Шырокая шчыліна паміж варотамі і зямлёй.

2. Дошка, якая закрывае гэту шчыліну.

3. Праём у сцяне дома для праезду, праходу.

Забегчы ў падваротню.

падваро́чвацца гл. падвярнуцца.

падваро́чваць гл. падвярнуць.

падвары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак. (разм.).

1. чаго. Зварыць ці заварыць у дадатак да зваранага, заваранага раней.

П. бульбы.

П. кавы.

2. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць.

П. планку.