Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бай-ба́й, выкл.

1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці.

2. Спаць (у дзіцячай мове).

Пайсці б.

бак¹, ба́ка, мн. ба́кі, ба́каў, м.

Закрытая пасудзіна для вадкасцей.

Б. бензіну.

|| памянш. бачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ба́кавы, -ая, -ае.

бак², ба́ка, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

|| прым. ба́кавы, -ая, -ае.

бакава́я, -о́й.

У выразе: на бакавую (разм.) — легчы (лажыцца) спаць.

Пад’еў ды на бакавую.

бакаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Бакавая частка чаго-н.

Б. армяка выгарала.

Б. судака.

2. Тое, што і бакавіца.

Б. кузава.

бакаві́ца, -ы, мн. -ы, -ві́ц, ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

бакавы́ гл. бок.

бака́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пасудзіна для віна ў выглядзе вялікай чаркі.

Звіняць бакалы на вяселлі.

|| прым. бака́льны, -ая, -ае.

бакала́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень.

2. У Францыі: чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы.

|| прым. бакала́ўрскі, -ая, -ае.

бакале́я, -і, ж., зб.

Некаторыя харчовыя тавары (мука, крупы, цукар, прыправы і пад.).

|| прым. бакале́йны, -ая, -ае.

Б. магазін.