Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

антыпаты́чны, -ая, -ае.

Непрыемны, агідны, які выклікае антыпатыю.

Ён мне а.

|| наз. антыпаты́чнасць, -і, ж.

антыпа́тыя, -і, ж.

Пачуццё непрыязнасці да каго-н.

антыпо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м., чый або каму (кніжн.).

Чалавек, процілеглы каму-н. па перакананнях, густах, уласцівасцях.

|| прым. антыпо́дны, -ая, -ае.

антырэлігі́йны, -ая, -ае.

Накіраваны супраць рэлігіі.

Антырэлігійная прапаганда.

антысаніта́рны, -ая, -ае.

Які супярэчыць патрабаванням санітарыі, брудны і шкодны для здароўя.

Антысанітарныя ўмовы.

антысемі́т, -а, М -міце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які непрыязна, варожа ставіцца да яўрэяў.

|| ж. антысемі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

антысеміты́зм, -у, м.

Нацыянальная нянавісць да яўрэяў.

|| прым. антысемі́цкі, -ая, -ае.

антысе́птык, -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Абеззаражвальны сродак.

|| прым. антысепты́чны, -ая, -ае.

антысе́птыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Абеззаражванне ран, запалёных тканак.

2. зб. Абеззаражвальныя сродкі.

|| прым. антысепты́чны, -ая, -ае.

антыста́тык, -у, мн. -і, -аў, м.

Рэчыва, якое паніжае статычную электрызацыю хімічных валокнаў, пластмасы і інш.

|| прым. антыстаты́чны, -ая, -ае.

Антыстатычная эмульсія.