Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падсцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго (што).

1. Падганяючы, злёгку сцебануць.

П. каня.

2. перан. Прыскорыць, прымусіць рабіць што-н. хутчэй (разм.).

П. адстаючых.

|| незак. падсцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

падсціла́нне гл. падаслаць².

падсціла́ць гл. падаслаць².

падсці́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. падаслаць².

Легчы на саламяную падсцілку.

2. Тое, што і подсціл (у 2 знач.).

|| прым. падсці́лачны, -ая, -ае.

П. матэрыял.

падсыла́нне гл. падаслаць¹.

падсыла́ць гл. падаслаць¹.

падсы́лка гл. падаслаць¹.

падсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак., што і чаго.

Падбавіць, насыпаючы.

П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсыпа́нне, -я, н. і падсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

падсыха́ць гл. падсохнуць.

падсыці́ць, -ычу́, -ы́ціш, -ы́ціць; -ы́чаны; зак., што.

Падсаладзіць мёдам.

П. кашу.

|| незак. падсы́чваць, -аю, -аеш, -ае.