падсква́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Скварачыся, стаць гатовым для яды.
Сала добра падскварылася.
|| незак. падсква́рвацца, -аецца.
падсква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што і чаго.
Прыгатаваць для ежы сквараннем.
П. крыху сала.
|| незак. падсква́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падсква́рванне, -я, н.
падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Наблізіцца скачкамі.
П. да тэлефона.
2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.
П. ад радаснай навіны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).
Падскочыла тэмпература.
Цэны падскочылі.
4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).
Падскочу на хвілінку да Міколы.
|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
падскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.
Падчысціць або сабраць рэшткі, саскрабаючы.
П. кашу з каструлі.
|| незак. падскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.
падску́рны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца пад скурай або ўводзіцца пад скуру.
П. слой тлушчу.
Падскурнае ўпырскванне.
падсле́дны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца пад следствам.
Паказанні падследнага (наз.).
падслепава́ты, -ая, -ае.
Вельмі блізарукі, які дрэнна бачыць.
|| наз. падслепава́тасць, -і, ж.
падслужы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак., да каго (разм.).
Ліслівай паслужлівасцю дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.
|| незак. падслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Употай прыслухоўваючыся, пачуць сказанае другому.
П. сакрэт.
|| незак. падслу́хваць, -аю, -аеш, -ае і падслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падслу́хванне, -я, н. і падслухо́ўванне, -я, н.
падсма́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Смажачыся, стаць гатовым або абсмажыцца з паверхні.
Сала падсмажылася.
|| незак. падсма́жвацца, -аецца.