падсе́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; зак., каго (разм.).
Пашкодзіць каму-н. у чым-н., зрабіць непрыемнасць.
П. калегу па службе.
|| незак. падсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.
падсе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -се́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.
Сесці каля каго-, чаго-н., да каго-, чаго-н.
П. да акна.
|| незак. падсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падсе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.
Пасеяць яшчэ, у дадатак да чаго-н.
П. гароху.
|| незак. падсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падсява́нне, -я, н. і падсе́ў, -се́ву, м.
падсілкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго (што) (разм.).
Накарміць для надання сілы.
П. дзяцей перад дарогай.
|| незак. падсілко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падсілкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак. падсілко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падсілкава́нне, -я, н. і падсілко́ўванне, -я, н.
Своечасовае падсілкаванне.
падсі́ньванне гл. сініць.
падсі́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
Тое, што і сініць (у 2 знач.).
падска́кваць гл. падскочыць.