падсадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.
1. каго (што). Памагчы каму-н. сесці, узабрацца куды-н.
П. хлопчыка на воз.
2. каго-што. Пасадзіць, змясціць побач, разам з кім-н.
П. дзяўчынку да сябровак.
П. пчол у вулей.
3. каго (што). Узяць у якасці спадарожніка (у машыну, на калёсы і пад.).
4. што і чаго. Дадаткова пасадзіць (пра расліны).
П. буракоў.
5. што. Прырасціць, прыжывіць (спец.).
П. скуру.
|| незак. падса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падса́джванне, -я, н. (да 1—4 знач.), падса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2, 4 і 5 знач.) і падса́д, -у, М -дзе, м. (да 4 знач.).
|| прым. падса́дны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Падсадныя дрэвы.
падсаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.
Зрабіць трохі ці больш салодкім.
П. сок.
|| незак. падсало́джваць, -аю, -аеш, -ае.
падсалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак., што.
Падбавіць у што-н. солі.
П. булён.
|| незак. падсо́льваць, -аю, -аеш, -ае.
падсве́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
Асвятляць знізу.
П. карціны.
|| зак. падсвяці́ць, -свячу́, -све́ціш, -све́ціць; -све́чаны.
|| наз. падсве́чванне, -я, н. і падсве́тка, -і, ДМ -тцы, ж.
падсве́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Падстаўка для свечкі ці свечак.
Медны п.
падсві́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў.
падсві́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму-чаму.
Свістаць у такт, суправаджаючы спевы, ігру і пад.
|| зак. падсвіста́ць, -вішчу́, -вішчаш, -вішча; -вішчы́.
падсвядо́масць, -і, ж.
1. гл. падсвядомы.
2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні.
Дзесьці ў падсвядомасці мільганула надзея.
падсвядо́мы, -ая, -ае.
Які знаходзіцца ў падсвядомасці (у 2 знач.), інстынктыўны.
Падсвядомыя рухі.
|| наз. падсвядо́масць, -і, ж.
падсвяці́ць гл. падсвечваць.