упрыго́жанне, -я, н.
1. гл. упрыгожыць.
2. мн. -і, -яў. Тое, што і упрыгажэнне (у 2 знач.).
упрыго́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.
Набыць прыгожы, святочны выгляд.
Упрыгожыўся горад да свята.
|| незак. упрыго́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
упрыго́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што чым.
Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, зрабіць прыгажэйшым, ярчэйшым.
У. сукенку вышыўкай.
У. жыццё каму-н. (перан.).
|| незак. упрыго́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упрыго́жванне, -я, н.
|| наз. упрыгажэ́нне, -я, н. і упрыго́жанне, -я, н.
упрыку́ску, прысл.
Адкусваючы па кавалачках цукар (у адрозненне ад слова «унакладку»).
Піць чай у.
упры́сядкі, прысл.
Танцаваць, прысядаючы з папераменным выкідваннем ног.
упрыты́к, прысл. (разм.).
Шчыльна прымыкаючы, ушчыльную.
Пуня стаіць у. да хлява.
упрэ́гчы¹, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -ро́жаны; зак., каго (што) у што.
Тое, што і запрэгчы.
У. каня ў калёсы.
|| незак. упрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. упрэ́гчыся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ро́гся, -рэ́глася; -ражы́ся; зак.
У. ў работу (перан.: уключыцца ў доўгую, цяжкую работу; разм.); незак. упрага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
упрэ́гчы², -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -рэ́жаны; зак., што.
Тое, што і упражыць.
У. боб.
упрэ́лы, -ая, -ае.
1. Які добра ўварыўся, згатаваўся на жары, невялікім агні.
Упрэлая каша.
2. Упацелы, упараны (разм.).
У. конь.