Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

памча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак.

Пачаць імчацца з вялікай хуткасцю.

Коннікі памчаліся ў лес.

памча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. каго-што. Пачаць імчаць, везці вельмі хутка.

Коні памчалі павозку.

2. Тое, што і памчацца (разм.).

Воўк памчаў у лес.

памы́і, -яў.

Брудная вада з харчовымі адкідамі пасля мыцця пасуды і пад.

Балейка для памыяў.

Абліць памыямі каго-н. (таксама перан.: ачарніць, абняславіць).

|| прым. памы́йны, -ая, -ае.

Памыйная яма (памыйніца).

памы́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.

2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі.

памыка́цца гл. памкнуцца.

памылі́цца, -ылю́ся, -ы́лішся, -ы́ліцца; зак.

Зрабіць памылку.

П. ў падліках.

|| незак. памыля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

памы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Няправільнасць у дзеяннях, думках.

П. ў разліках.

Напісаць без памылак.

Выправіць памылку.

Памылка друку — памылка ў друкаваным тэксце.

памылко́вы, -ая, -ае.

Няправільны, з памылкай.

Памылковае ўяўленне.

Памылкова (прысл.) дзейнічаць.

|| наз. памылко́васць, -і, ж.

памы́сны, -ая, -ае (разм.).

1. Жаданы, згодны з думкамі.

Памысная будучыня.

2. Удалы, шчаслівы.

П. паход.

|| наз. памы́снасць, -і, ж.

памы́цца гл. мыцца.