Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.

паадпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. пасылкі.

паадпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. супрацоўнікаў у адпачынак.

П. бароды.

паадраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адрэзаць усё, многае.

П. карэньчыкі грыбоў.

паадраста́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адрасці ў многіх месцах, на ўсіх, многіх.

На вярбе паадрасталі галінкі.

паадрыва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Адарвацца — пра ўсё, многае.

Гузікі паадрываліся.

паадрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. дошкі ад сцяны.

П. людзей ад работы.

паадса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. Пра многае — апдзяліўшы, пасадзіць на новае месца.

П. буракі.

2. што. Пра многае — замест таго, што прапала, згінула, пасадзіць зноў.

П. бульбу.

3. каго. Пра многіх — прымусіць сесці асобна.

П. вучняў за асобныя парты.

4. каго. Пра многіх — адняць ад маці.

П. цялят.

паадскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адскрэбці, саскрэбці што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. кроплі фарбы.

паадсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Адсунуць усё, многае.

П. сталы ад вокнаў.

П. засоўкі.