Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

1. Аднесці, занесці адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. пазычаны посуд.

П. дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.

Вецер паадносіў лодкі ад берага.

паадпада́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

Паадпадаў тынк.

У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

паадпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпілаваць адно за адным усё, многае.

П. галіны.

паадпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паадпі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. крыгі ад берага.

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.

паадпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. пасылкі.

паадпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. супрацоўнікаў у адпачынак.

П. бароды.

паадраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адрэзаць усё, многае.

П. карэньчыкі грыбоў.

паадраста́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адрасці ў многіх месцах, на ўсіх, многіх.

На вярбе паадрасталі галінкі.

паадрыва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Адарвацца — пра ўсё, многае.

Гузікі паадрываліся.