Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец, край чаго-н.

З. канцы дроту.

З. палец.

2. Ідучы, завярнуць убок (разм.).

З. за вугал.

3. перан., што і без дап. Сказаць (што-н. рэзкае, грубае, недарэчнае; разм.).

З. слоўца.

Вы тут, мусіць, крышку загнулі (перабольшылі, сказалі няпраўду).

|| незак. загіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і загіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заго́йвацца гл. загаіцца.

заго́йваць гл. загаіць.

заго́йдацца гл. загайдацца.

заго́йдаць¹ гл. загайдаць¹.

заго́йдаць² гл. загайдаць².

заго́львацца гл. загаліць.

заго́льваць гл. загаліць.

заго́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паласа, участак ворнай зямлі, поля.

Узараць з.

2. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы.

заго́н², -а і -у, м.

1. -у, гл. загнаць (у 1 знач.).

2. -а. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні.

Воўк прарваўся праз з.

У загоне (разм.) — у закінутым стане.