Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаро́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік.

|| ж. гаро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. гаро́тніцкі, -ая, -ае.

гаро́тны, -ая, -ае.

Няшчасны, поўны гора, нястач, бедны.

Г. чалавек.

Гаротнае жыццё.

|| наз. гаро́тнасць, -і, ж.

гаро́х, -у, Міо́се, м.

Расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках, а таксама само круглае насенне гэтай расліны.

Нашчыпаць гароху.

|| памянш.-ласк. гаро́шак, -шку, м. Зялёны г.

|| прым. гаро́хавы, -ая, -ае.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Пудзіла гарохавае (разм., неадабр.) — пра смешна ці безгустоўна адзетага чалавека.

гаро́хавінне, -я, н.

Тое, што і гарашыны.

гаро́хавіны, -він.

Тое, што і гарашыны.

гаро́хавішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, на якім рос гарох.

гаро́шак, -шку, м.

1. гл. гарох.

2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых.

Мышыны г.

Пахучы г.

3. Круглыя кружочкі на тканіне.

Касынка ў г.

гаро́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

Адно зерне гароху.

|| памянш. гаро́шынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

гарпу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кідальная зброя ў выглядзе кап’я з зубчастым наканечнікам на доўгім тросе, якая ўжываецца для палявання на буйных марскіх жывёл.

|| прым. гарпу́нны, -ая, -ае.

Гарпунная пушка.

гарпу́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па кіданні гарпуна.

|| прым. гарпу́ншчыцкі, -ая, -ае.