Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

га́лька, -і, ДМ -льцы, ж., таксама зб.

Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі.

|| прым. га́лечны, -ая, -ае.

га́льштук, -а, мн. -і, -аў, м.

Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам пад каўняром сарочкі, блузы.

Завязаць г.

Залажыць за гальштук (разм., жарт.) — выпіць спіртнога.

|| прым. га́льштучны, -ая, -ае.

галюцына́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

З’ява падману зроку, слыху, дотыку і пад. ў выніку псіхічнага расстройства.

|| прым. галюцынато́рны, -ая, -ае.

галюцыні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Пакутаваць ад галюцынацый.

галявы́ гл. гол.

галяна́сты, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі тонкімі галёнкамі.

Галянастая жанчына.

2. у знач. наз. галяна́стыя, -ых. Назва атрада даўганогіх птушак (журавель, бусел, чапля і пад.).

Птушкі атрада галянастых.