Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўнацэ́нны, -ая, -ае.

1. Які мае поўную, нармальную цэннасць.

Паўнацэнная валюта.

2. Які поўнасцю адпавядае патрабаванням.

П. прадукт.

|| наз. паўнацэ́ннасць, -і, ж.

паўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

П. пад старасць.

|| зак. папаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

паўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць; зак., каго-што.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. прозвішчы ўсіх у спіс.

П. адзенне ў хату.

паўно́чна-ўсхо́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да паўночнага ўсходу — напрамку паміж поўначчу і ўсходам.

П. вецер.

паўно́чнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Жыхар, ураджэнец Поўначы.

|| ж. паўно́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

паўно́чнік², -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто не кладзецца спаць да позняй ночы.

|| ж. паўно́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

паўно́чны¹ гл. поўнач¹.

паўно́чны² гл. поўнач².

паўпаваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Няпоўны паварот, палавіна кругавога павароту.

паўпаліто́, нескл., н.

Кароткае, не ніжэй за калені, паліто.