Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

патрэ́бнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Неабходнасць у чым-н., якая патрабуе задавальнення.

П. у кватэры.

Матэрыяльныя і культурныя патрэбнасці.

патрэ́бны, -ая, -ае.

Неабходны, які патрэбен.

Патрэбная колькасць чаго-н. Яму патрэбны грошы.

патрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і чым (разм.).

Трэсці злёгку, час ад часу.

Калёсы патрэсвае (безас.) на калдобінах.

Конь патрэсвае галавой.

патрэ́сканы, -ая, -ае.

Які патрэскаўся, у трэшчынах.

П. асфальт.

патрэ́скацца гл. трэскацца.

патрэ́скваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Трашчаць злёгку, час ад часу.

Пад нагамі патрэсквала галлё.

|| наз. патрэ́скванне, -я, н.

патрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак., каго-што.

Трасянуць некалькі разоў.

П. яблыню.

У дарозе нас патрэсла (безас.).

пату́гі, -ту́г, адз.у́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Напружанне мышцаў для якога-н. дзеяння.

Родавыя п.

2. перан. Намаганні, спробы зрабіць што-н. (пераважна няўдалыя).

Марныя п.

патужэ́ць гл. тужэць.

пату́заць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тузануць некалькі разоў.

П. за рукаў.